• 27.04.2026

«Кожная пятніца-роднае, сваё»: паглыбленне ў культуру і традыцыі

 «Кожная пятніца-роднае, сваё»: паглыбленне ў культуру і традыцыі

У рамках праекта «Кожная пятніца-роднае, сваё», які накіраваны на захаванне і папулярызацыю беларускай народнай творчасці і побыту, у мінулую пятніцу, 10 красавіка, у філіялах прайшлі яркія і пазнавальныя мерапрыемствы:
У «Лукомльскім сельскім Доме кульутры» адзначылі народнае каляндарнае свята «Сення ў нашай Хацы свята. Велікдзень». Жыхары акунуліся ў атмасферу традыцыйных велікодных звычаяў, даведаліся пра сімволіку свята і змаглі адчуць дух народнага гуляння.
У гэты ж дзень, у этнакамнаце «Беларуская хатка» філіяла «Чарэйскі сельскі Дом культуры», адбыўся творчы майстар-клас «Велікодны сувенір». Удзельнікі сваімі рукамі стваралі святочныя вырабы, захоўваючы і перадаючы ўнікальныя тэхнікі Народнага майстравога мастацтва.
А ў філіяле «Кашчынскі культурна-спартыўны цэнтр» прайшла пазнавальная экскурсія «Азбука беларускага арнаменту». Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю і значэнне беларускіх арнаментаў, іх сімволіку і ролю ў народнай культуры.
Праект «Кожная пятніца-роднае, сваё» працягвае знаёміць жыхароў з багаццем беларускай культуры, натхняючы на вывучэнне і захаванне нашых традыцый. Сачыце за анонсамі-наперадзе яшчэ шмат цікавага!

Leave a Reply