22 лютага ў Чашніках з размахам праводзілі зіму, адсвяткаваўшы адно з самых яркіх святаў народнага календара — Масленіцу



Свята сабрала шмат гасцей, якія ад душы весяліліся і частаваліся блінамі. Іскрыстыя песні, гуллівыя конкурсы і традыцыйнае спальванне пудзіла зімы стварылі сапраўдны настрой надыходзячай вясны. Усе разыходзіліся задаволеныя і з вясёлымі ўражаннямі.


