15 лютага ў філіяле “Альшанскі СДК” прайшоў урок традыцыйнай культуры “Гамніцы: Агонь у беларускай традыцыі”


З мэтай адраджэння беларускага народнага фальклору 15 лютага ў філіяле “Альшанскі СДК” прайшоў урок традыцыйнай культуры “Гамніцы: Агонь у беларускай традыцыі”.
Урок традыцыйнай культуры прайшоў у цёплай, нязмушанай атмасферы і сабраў нямала ахвотных дакрануцца да вытокаў. Захаванне такіх абрадаў, як “Гамніцы”, дазваляе нам не губляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Відавочна, што цікавасць да фальклору жыве, і такія мерапрыемствы — важкі ўклад у яго папулярызацыю.


