Як у Кругліцы вясну гукалі

«Гуканне вясны» — старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад сустрэчы вясны, па меркаванні нашых продкаў, шмат у чым залежаў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. З “гуканнем вясны» звязана шмат цікавых абрадаў, якія суправаджаліся заклікам, загаворамі, варожбамі, вясновымі песнямі, якія павінны былі паспрыяць хутчэйшаму прыходу вясны…
Такое свята “Дзякуй Богу, што вясна прыйшла!” прайшло ў Кругліцкім сельскім Доме культуры 24 сакавіка. Госці свята ўбачылі адроджаныя традыцыі свята народнага каледара Гукання вясны, у якога нямала цікавых звычаяў: вось некаторыя з іх, якія былі паказаны ў час свята, — упрыгожванне дрэва яркімі стужкамі-сімваламі квітнеючай вясны і папяровымі птушкамі – сімваламі звароту з цёплых краін пералётных птушак, гушканне на арэлях, выпечка птушак з цеста і частаванне імі родных, суседзяў, сяброў, выкананне на свяце традыцыйных песень-вяснянак, ваджэнне карагодаў, гульні, спальванне на вогнішчы пудзіла зімы. Прысутным свята спадабалася.












