• 30.04.2025

НАРОДНЫЙ ТЕАТР МИНИАТЮР «КОЛОСОК»

 НАРОДНЫЙ ТЕАТР МИНИАТЮР «КОЛОСОК»

Народны тэатр мініяцюр “Каласок” працуе на базе Чашніцкага раёнага центра культуры і народнай творчасті з 1972 года. У 1985 годзе тэатру мініяцюр “Каласок” нададзена найменне “народны”. З 1998 года калектыў узначальвае Крысенак Надзея Мікалаеўна.

Тэатр мініяцюр па стану на 01.01.2020 налічвае 15 чалавек ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці народнага калектыву з’яўляюцца: арганізацыя вольнага часу, творчае развіццё моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Асаблівую ўвагу калектыў удзяляе патрыятычнаму і духоўнаму выхаванню моладзі. Пад знакам Года малой радзімы былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, такія як: тэатралізаванае прадстаўленне “Па дарогам вайны” і літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы памятаем!”, прысвечаных Дню Перамогі; літаратурна-музычныя кампазіцыі “Званы, як галаса тых, хто сыйшоў” на мемарыяльным комплексе “Вішанькі” — да Дня вызвалення Чашніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Чашніччына, любая мая” — да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь; гумарыстычны спектакль “Каля роднай хаты” — да Дня горада Чашнікі і іншыя. Акрамя гэтага, калектыў штогод прымае ўдзел у справаздачным канцэрце калектываў і клубаў па інтарэсах з найменнем “народны” “Сузор’е творчых талентаў”.

Народны тэатр мініяцюр вядзе актыўную дзейнасць па адраджэнню, захаванню і развіццю народных традыцый, абрадаў і свят. Для калектыву стала традыцыйным падрыхтоўка і ўдзел у святах народнага календара: “Калядкі – вясёлыя святкі”, “Гаспадыня Масленка”, “Купальская кветачка”, “Велікодная казка” і інш.

Народны тэатр мініяцюр ажыццяўляе сваю дзейнасць ў цеснай узаемасувязі з арганізацыямі, прадпрыемствамі, школамі горада і клубнымі ўстановамі раёна. Сумесна былі праведзены 11 мерапрыемстваў, сярод якіх: юбілейны вечар “Дзень фінансіста”; урачысты вечар, прысвечаны завяршэнню вясенне-палявой працы “Хвала табе — хлебароб!” у аграгарадку Прозямля; раённы школьны фестываль да Вялікадня “Велікодны перазвон”; шоу-праграма “Уперад — моладзь!” да Дня моладзі; тэатралізаванае прадстаўленне “І зноў пра любоў”; гумарыстычны канцэрт “Запальвае моладзь!”.

Удзельнікі калектыву не пакідаюць без увагі і самых маленькіх гледачоў горада і раёна. Для іх былі падрыхтаваны наступныя мерапрыемствы: навагоднія спектаклі “Гісторыя аднаго чароўнага горада”, “Казка сіняга леса”; гульнёва-забаўляльныя праграмы “Зімовыя забавы”, “Вясёлая лыжня”, “У госці да Павучыхі”, “Дарожная азбука”.

Для моладзі былі падрыхтаваны не меньш цікавыя мерапрыемствы, у тым ліку: гумарыстычныя праграмы “Мы таксама за здаровы лад жыцця”, “Пра інтэрнет і не толькі…”; шоу-праграмы “Моладзевы кактэль”, “Гуляй, пакуль малады!”; тэатралізаванае прадстаўленне “Новы год да нас ідзе” і цэлы шэраг забаўляльных праграм, мініяцюр і эстрадных нумароў.

У рэпертуар народнага калектыву ўваходзяць розныя творчыя паказы: спектаклі, гумарэскі, мініяцюры, фельетоны, байкі, розыгрышы, анекдоты, узятыя з кніг, перыядычных выданняў, розных забаўляльных тэлевізійных праграм і напісаныя па рэальных падзеях жыцця.

Народны тэатр мініяцюр удзельнічаў у абласных мерапрыемствах і конкурсах, сярод якіх: свята гумару “Смяяцца ня грэх” у г.п. Шуміліна (дыпломы удзельніка, 2017 г., 2019 г.); свята-конкурс майстроў-культарганізатараў “Пачынай з зарадкі кожны дзень” у межах абласнога спартыўна-мастацкага свята “Віцебская лыжня — 2017” (дыплом лаурэата I ступені ў намінацыі “Лепшая гульнёвая праграма для дарослых”, 2017 г.); абласны конкурс сюжэтна-гульнёвых праграм “Вясковыя забавы” у рамках ХХVI Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” (дыплом удзельніка, 2017 г,2022г.)

Удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Каласок” імкнуцца, каб іх выступленні былі відовішчнымі, дарылі гледачам добры настрой, радавалі жыхароў горада і раёна сваёй энэргіяй, задорам і гумарам.

Пра творчую дзейнасць тэатра мініяцюр неаднаразова пісала раённая газета “Чырвоны прамень”. Шмат фотаматэрыялаў з выступленняў калектыву размешчана ў інтэрнэце (групы ў сацыяльнай сетцы “У кантакце”: ГДК г.Чашнікі, “Чырвоны прамень” раённая газета).