НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУХНІ «СМАК»

Клуб “Смак” аснаваўся у 1994 годзе пры Празямлянскім сельскім клубе. Яго аснавальнікамі былі – Шамбурава Наталля Пятроўна, Кастрыцкая Вольга Андрэеўна, Казлова Валянціна Аляксееўна, Шаўчэнка Галіна Леанідаўна, Баразна Людміла Дзмітраўна, Бялянчук Ларыса Аляксееўна, Парцянка Ніна Алегаўна.
С лістапада 2002 года клубу было нададзена найменне “народны”. Аснаўнымі напрамкамі дзейнасці клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” з’яўляюцца: адражэнне і прапаганда традыцыйнай беларускай народнай кухні, практычнае знаёмства з тэхналогіямі прыгатавання старажытных і беларускіх страў, арганізацыя змястоўнага грамадскага і асабістага адпачынку, развіццё творчага патэнцыала членаў клуба.
Клуб “Смак” – удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў, мерапрыемстваў. Мае шмат узнагарод: дыпломы і ганаровыя граматы.
З верасня 2020 года клуб “Смак” працуе на базе гарацкога Дома культуры мікрараена папяровай фабрыкі.